Hebrews 4:1 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А таму будзем асьцерагацца, каб, калі яшчэ застаецца абяцаньне ўвайсьці ў спачын Ягоны, ня сталася, што нехта з вас ужо спазьніўся.
Belarusian 2017
Будзем высцерагацца тады таго, каб, калі яшчэ трывае абяцанне ўвайсці ў Яго супачынак, не аказаўся хто з вас спазніўшымся.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Высьцерагаймася тады таго, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў Ягоны супачынак, не падумаў хто з вас часам, што яго пазбаўлены.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Дзеля гэтага высьцерагаймася, каб, калі йшчэ трывае прырачэньне ўвайсьці ў супачынак Яго, не аказаўся хто з вас спозьніўшымся.
Belarusian Bokun
Дык будзем баяцца, каб, калі яшчэ трывае абяцаньне ўвайсьці ў супачынак Ягоны, ня думаў хто з вас, што ён горшы.