Hebrews 4:12 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо слова Божае жывое і дзейснае і вастрэйшае за любы меч двусечны: яно пранікае да разьдзяленьня душы і духа, суглобаў і мозгу, і судзіць помыслы і намеры сардэчныя.
Belarusian 2017
Бо жывое слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага меча двусечнага, і пранікае ажно да раздзялення душы і духа, суставаў і мозга касцей, і судзіць думкі і намеры сэрца.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо жывое Слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага мяча двусечнага, і пранікае ажно да разьдзяленьня душы і духа, саставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо слова Божае жывое і дзеючае, ды гастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і пранікаючае да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і мазгоў, і су??дзіць думкі й лятуценьні сэрца.
Belarusian Bokun
Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.