Hebrews 4:15 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо мы маем не такога Першасьвятара, Які ня мог бы спагадаць нам у немачах нашых, а Такога, Які, як і мы, дасьведчаны ва ўсім, акрамя грэху.
Belarusian 2017
Бо мы маем не такога першасвятара, які б не мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобным чынам спакушанага ва ўсім, апроч граху.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо маем мы не такога Першасьвятара, які б ня мог нам спачуваць у нашых немачах, але падобна нам, спакушанага ў-ва ўсім, апроч грэху.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо маем Архірэя не такога, што ня мог-бы спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў у-ва ўсім спакушэньня, апрача грэху.
Belarusian Bokun
Бо маем Першасьвятара не такога, што ня можа спачуваць слабасьцям нашым, але такога, які, падобна нам, дазнаў спакушэньня ў-ва ўсім, апрача грэху.