Hebrews 4:3 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А ўваходзім у спачын мы, якія ўверавалі, як Ён і сказаў: "Я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у спачын Мой", хоць дзеі Ягоныя былі зьдзейсьнены яшчэ на пачатку сьвету.
Belarusian 2017
А мы, якія паверылі, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: «Як пакляўся Я ў гневе Маім: не ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы Яго былі скончаны ад заснавання свету.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бо мы, паверыўшыя, уваходзім у супачынак, бо Ён сказаў: “Як пакляўся Я ў гневе Маім: Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой”, хоць даконы Ягоныя былі скончаныя ад заснаваньня сьвету.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо ўваходзім у супачынак мы, увераваўшыя, бо Ён сказаў: Як пакляўся Я ў гневе Маім: ці ўвойдуць у супачынак Мой?, хаця ўчынкі Яго сталіся йшчэ ад стварэньня сьвету.
Belarusian Bokun
Бо ўваходзім у супачынак мы, якія паверылі, бо Ён сказаў: «Дык прысягнуў Я ў гневе Маім, што ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой», хоць справы [Ягоныя] сталіся ад заснаваньня сьвету.