Hebrews 5:7 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ён, у дні плоці Сваёй, зь вялікім галашэньнем і са сьлязьмі прынёс малітвы і маленьні Таму, Хто меў моц уратаваць Яго ад сьмерці, і пачуты быў за Сваю богабаязнасьць;
Belarusian 2017
Ён у дні цела Свайго моцным голасам і са слязамі прыносіў малітвы і просьбы Таму, Які мог збавіць Яго ад смерці, і выслуханы быў дзеля Сваёй богаадданасці.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ён у дні (жыцьця) цела свайго моцным голасам і са сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы свае Таму, каторы мог захаваць Яго ад сьмерці, і выслуханы быў дзеля сваёй богаадданасьці.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
У дні цела Свайго Ён з вялікім лямантам і сьлязьмі прыносіў малітвы і просьбы к Таму, Хто мог выбавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы за пакорлівасьць Сваю.
Belarusian Bokun
Ён у дні цела Свайго з вялікім крыкам і сьлязьмі прыносіў просьбы і ўпрошваньні да Таго, Які мог збавіць Яго ад сьмерці, і быў выслуханы дзеля багабойнасьці.