Hebrews 6:10 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Бо не несправядлівы Бог, каб забыў дзею вашую і працу любові, якую вы выявілі ў імя Ягонае, паслужыўшы і служачы сьвятым.
Belarusian 2017
Бо Бог справядлівы і не забудзе ўчынкаў вашых і працу любові, якую выказалі вы дзеля імя Яго, вы, якія паслугавалі і паслугуеце святым.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Бог бо справядлівы і не забудзецца ўчынкаў вашых і любові, якую выказалі вы дзеля імя Ягонага, паслугаваўшы і паслугуючы сьвятым.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Бо Бог не несправядлівы, каб забыўся аб дзеле вашым і працы любві, якую вы выявілі дзеля іменьня Яго, калі служылі і служыце сьвятым.
Belarusian Bokun
Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.