Hebrews 7:21 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
бо тыя былі сьвятарамі бяз прысягі, а Гэты з прысягаю, бо пра яго сказана: "прысягаўся Гасподзь і не раскаецца: Ты сьвятар навекі па чыне Мелхісэдэка",
Belarusian 2017
а Гэты – з прысягаю Таго, Які сказаў Яму: «Прысягнуў Госпад і не пашкадуе: Ты – Святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
а гэты — з прысягаю Таго, які сказаў Яму: “Запрысяг Госпад і не пашкадуе: Ты — сьвятар навекі”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
(бо тыя ставаліся сьвяшчэньнікамі бяз прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Хто казаў да Яго: Кляўся Госпад і не пакаецца: Ты сьвяшчэньнік навек па уставу Мэльхісэдэкаваму), (Псал. 109:4)
Belarusian Bokun
бо тыя ставаліся сьвятарамі без прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Які гаварыў пра Яго: «Прысягнуў Госпад і не раскаецца: Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка»,