Hebrews 8:9 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
не такі запавет, які я заключыў з бацькамі іхнімі ў той час, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх зь зямлі Егіпецкай; бо яны ня жылі ў тым запавеце Маім, і Я занядбаў іх, кажа Гасподзь.
Belarusian 2017
не паводле запавету, які Я зрабіў з іх бацькамі ў дзень, у які ўзяў руку іх, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, бо яны не вытрывалі ў Маім запавеце, і Я занядбаў іх, – кажа Госпад.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
не паводле запавету, які Я зрабіў з іх бацькамі ў дзень, у які Я ўзяў руку іх, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпецкай, бо яны ня вытрывалі ў Маім запавеце, і Я пакінуў іх, — кажа Госпад.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
не паводле запавету, які з бацькамі іх зрабіў у той дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпскай; бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я перастаў рупіцца аб іх, — кажа Госпад.
Belarusian Bokun
не паводле запавету, які Я зрабіў з бацькамі іх у дзень, калі ўзяў іх рукою Маёю, каб вывесьці іх з зямлі Эгіпту, бо яны ня вытрывалі ў запавеце Маім, і Я занядбаў іх, — кажа Госпад.