Hebrews 9:28 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
так і Хрыстос: адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру, каб пабраць грахі многіх, другі раз зьявіцца ня дзеля ачышчэньня грэху, а дзеля тых, што чакаюць Яго на збавеньне.
Belarusian 2017
так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля зьнішчэньня грахоў многіх, а другі раз зьявіцца бяз грэху дзеля збаўленьня тых, якія Яго чакаюць.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
гэтак і Хрыстос, раз прынесшы Сябе ў ахвяру, каб панясьці грахі многіх, другі раз бяз грэху зьявіцца тым, што чакаюць Яго, на збаўленьне.
Belarusian Bokun
гэтак і Хрыстос, раз прынёсшы Сябе [ў ахвяру], каб панесьці грахі многіх, другі раз бяз грэху будзе зьяўлены дзеля збаўленьня тым, якія чакаюць Яго.