Isaiah 28:15 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Як што вы кажаце: "мы заключылі саюз са сьмерцю і з апраметнаю згоду ўчынілі: калі карны біч будзе праходзіць, ён не застане нас, — бо падман мы зрабілі прытулкам сабе, падманам прыкрыем сябе".
Belarusian 2017
Вы сказалі: «Заключылі мы прымірэнне са смерцю і з апраметнай учынілі дамову. Калі ж надыдзе біч навалы, ён не дойдзе да нас, бо на ашуканства ўсклалі мы спадзяванне наша, ды ў мане схаваліся мы».
Belarusian Bokun
Вы кажаце: «Мы заключылі запавет са сьмерцю і з атхланьню зрабілі дамову. Калі пройдзе біч навалы [ворагаў], ён ня дойдзе да нас, бо хлусьню мы зрабілі прыстанішчам нашым, і ў ашуканстве мы схаваліся».