Isaiah 37:33 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пасьля гэтага так кажа Гасподзь пра цара Асірыйскага: "ня ўвойдзе ён у гэты горад і ня кіне туды стрэлаў, і не падступіцца да яго з шчытом і не насыпле супроць яго вала:
Belarusian 2017
Таму вось гэта кажа Госпад пра цара асірыйцаў: «Не ўвойдзе ён у гэты горад, не выпусціць ён там стралы; не паставіць супраць яго шчыта, ані насыпле супраць яго валу.
Belarusian Bokun
Дзеля гэтага гэта кажа ГОСПАД пра валадара Асірыі: “Ня ўвойдзе ён у горад гэты, і ня выпусьціць ён туды стралы; і не наставіць супраць яго шчыт, і не насыпле кругом яго валу.