Isaiah 43:23 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ты ня прыносіў Мне ягнятак тваіх на цэласпаленьне, ахвярамі тваімі не шанаваў Мяне. Я ня змушаў цябе служыць Мне хлебным прынашэньнем і не абцяжарваў цябе фіміямам.
Belarusian 2017
Не ахвяраваў ты Мне ягнят цэласпалення твайго, ні сваімі ахвярамі падзякі не ўславіў Мяне. Не абцяжарыў Я цябе ахвярай добраахвотнай, не зрабіў Я табе прыкрасці з кадзілам.
Belarusian Bokun
Не ахвяроўваў ты Мне ягня на цэласпаленьне, і ахвярамі крывавымі тваімі не ўслаўляў Мяне.