Isaiah 57:10 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ад доўгай дарогі тваёй стамлялася, але не казала "надзея страчана!", усё яшчэ знаходзіла жывасьць у руцэ тваёй і таму не адчувала паслабкі.
Belarusian 2017
Змучылася многімі падарожжамі сваімі. А не сказала: “Дарэмна гэта!” Знайшла жыццёвую бадзёрасць, таму не аслабела.
Belarusian Bokun
Ты змучылася на шматлікіх шляхах тваіх, [але] не сказала: «Надарма!», і ты знаходзіла бадзёрасьць для рукі тваёй, таму не саслабела.