Isaiah 58:5 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ці такі той пост, які Я выбраў, — дзень, у які томіць чалавек душу сваю, калі нурыць галаву сваю, як трысьнёг, і падсьцілае пад сябе зрэб’е і попел? Ці гэта называеш постам і днём, заўгодным Госпаду?
Belarusian 2017
Ці ж гэта такі пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю? Ці хіліць галаву сваю, як трысціна, або ў мех адзяваецца і попелам пасыпаецца? Ці ж гэта назавеш ты постам і днём мілым Госпаду?
Belarusian Bokun
Ці ж гэта той пост, які Я выбраў, дзень, калі чалавек прыгнятае душу сваю, гне галаву сваю, як трысьціна, і ў зрэбніцу апранаецца, і попелам пасыпаецца? Ці ж гэта ты называеш постам і днём, які ўпадабаў ГОСПАД?