James 1:25 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А хто пранікне ў закон дасканалы, закон свабоды, і застанецца ў ім, той, ня будучы слухачом забыўлівым, а выканаўцам дзеі, дабрашчасны будзе ў сваім дзеяньні.
Belarusian 2017
Хто ж пранікне ў дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, і шчасны будзе ў сваёй дзейнасці.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Хто ж спазнае дасканалы закон свабоды і вытрывае ў ім, той станецца не забываючым слухачом, але выканаўцам чыну, і шчасьлівы будзе ў сваёй дзейнасьці.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Але хто ўглыбляецца ў дасканалы закон свабоды і трывае ў ім, той, стаючыся не слухачом забываючымся, але выпаўніцелем дзела, шчасьлівы будзе ў дзеяльнасьці.
Belarusian Bokun
А хто прыхіляецца да дасканалага закону свабоды і трывае [ў ім], той, стаўшыся не слухачом, які забываецца, але выканаўцам справы, шчасьлівы будзе ў дзейнасьці сваёй.