James 2:3 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і вы глянеце на таго, хто ў багатым убраньні, і скажаце яму: табе трэба сесьці тут, а беднаму скажаце: ты стань там, альбо: сядзь тут, каля ног маіх,
Belarusian 2017
дык ці вы не звярнулі б увагі на таго, пышна апранутага, і ці не сказалі б: «Сядзь тут на выгодным месцы», а беднаму, пэўна, сказалі б: «Ты пастой там або сядзь каля маіх ног».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
дык ці вы не зьвярнулі б ўвагі на таго, пышна адзетага, і ці не сказалі б: “Сядзь тут на выгодным месцы”, а беднаму пэўна сказалі б: “Ты пастой там, або сядзь каля маіх ног”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
і вы паўзіраецеся на адзетага ў багатую вопратку і скажаце яму: табе добра сесьці тут, а беднаму скажаце: ты стань там, ці сядай тут, ля падножжа майго, —
Belarusian Bokun
і вы глянеце на таго, які носіць сьветлае адзеньне, і скажаце яму: «Табе добра сесьці тут», а ўбогаму скажаце: «Ты стань там», ці: «Сядай тут, ля падножжа майго»,