James 3:12 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ня можа, браты мае, смакоўніца радзіць масьліны альбо вінаградная лаза смоквы; гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салёную і салодкую ваду.
Belarusian 2017
Ці ж можа, браты мае, дрэва фігавае нараджаць аліўкі, або вінаградны куст – фігі? Не можа салёная крыніца даваць салодкую ваду.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ці ж можа, браты мае, дрэва фіговае радзіць аліўкі, або вінаградны ўшчэп — фігі? Ня можа салоная крыніца даваць салодкую ваду.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ня можа, браты маі, смоква радзіць аліўкі, ці вінаградная лаза смоквы: гэтак сама і адна крыніца ня можа выліваць салоную і салодкую ваду.
Belarusian Bokun
Ня можа, браты мае, фігавае дрэва радзіць аліўкі, або вінаградная лаза — фігі; гэтаксама адна крыніца — даваць салёную і салодкую ваду.