James 4:11 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Не ліхаслоўце адзін аднаго, браты: хто ліхасловіць брата альбо судзіць брата свайго, той ліхасловіць і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, дык ты не выканаўца закону, а судзьдзя.
Belarusian 2017
Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той ачарняе закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выканавец закону, але суддзя.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Браты, не ачарняйце адзін аднаго. Хто ачарняе брата свайго або асуджае брата свайго, той парушае закон ды асуджае закон. А калі ты асуджаеш закон, дык ты не выпаўніцель закону, але суддзя.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Не абмаўляйце, браты, адзін аднаго: хто брата абмаўляе й асуджае брата свайго, той абмаўляе закон і судзіць закон; а калі ты судзіш закон, то ты не выпаўніцель закону, але судзьдзя.
Belarusian Bokun
Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.