Jeremiah 17:27 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А калі не паслухаецеся Мяне ў тым, каб сьвяткаваць дзень суботні і не насіць ношак, уваходзячы ў брамы Ерусаліма ў суботні дзень, дык запалю агонь у брамах яго, — і ён паглыне харомы Ерусаліма і не патухне.
Belarusian 2017
А калі Мяне не паслухаеце, каб святкаваць дзень суботы, каб устрымацца ад нясення цяжараў, уваходзячы брамамі Ерузаліма ў дзень суботы, Я запалю агонь у яго брамах, і ён праглыне дамы Ерузаліма ды не згасне».
Belarusian Bokun
А калі ня будзеце слухаць Мяне, каб сьвяткаваць дзень суботы, і не насіць цяжараў, уваходзячы праз брамы Ерусаліму ў дзень суботы, Я запалю вагонь у брамах ягоных, і ён праглыне палацы Ерусаліму, і ня згасне”».