Jeremiah 23:9 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пра прарокаў. Сэрца маё ўва мне разьдзіраецца, усе косткі мае дрыжаць: я — як пэяны, як чалавек, якога адолела віно, дзеля Госпада і дзеля сьвятых словаў Яго,
Belarusian 2017
Аб прароках. Спакутавалася сэрца маё ўва мне, задрыжалі ўсе косці мае, стаўся я, быццам п’яны ды быццам чалавек, які напіўся віна, з прычыны Госпада і святых Яго слоў;
Belarusian Bokun
Пра прарокаў. «Разрываецца сэрца маё ў нутры маім, дрыжаць усе косткі мае. Я стаўся, як п’яны, як муж, які перапоўнены віном з прычыны ГОСПАДА і сьвятых словаў Ягоных.