Jeremiah 25:5 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вам казалі: "адвярнецеся кожны ад благога шляху свайго і ад благіх дзеяў сваіх і жывеце на зямлі, якую Гасподзь даў вам і бацькам вашым адвеку навечна;
Belarusian 2017
калі гаварыў: “Навярніцеся кожны з ліхога свайго шляху ды ад найгоршых намераў вашых, і будзеце жыць у зямлі, якую даў Госпад вам і бацькам вашым спрадвеку і навечна.
Belarusian Bokun
І яны казалі: “Навярніцеся кожны са свайго шляху ліхога і ад ліхоты ўчынкаў вашых, і жывіце ў зямлі, якую даў ГОСПАД вам і бацькам вашым адвеку і на вякі.