Jeremiah 27:11 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А народ, які схіліць шыю сваю пад ярмо цара Вавілонскага і пачне служыць яму, я пакіну на зямлі Сваёй, кажа Гасподзь, і ён будзе ўрабляць яе і жыць на ёй.
Belarusian 2017
Што ж да народа, які схіліць шыю сваю пад ярмо цара Бабілона і будзе яму служыць, то Я пакіну яго ў сваёй зямлі, — кажа Госпад, — і будзе ён абрабляць яе і на ёй пражываць”».
Belarusian Bokun
А народ, які схіліць карак свой пад ярмо валадара Бабілонскага і будзе служыць яму, Я пакіну яго ў зямлі ягонай, кажа ГОСПАД, і ён будзе абрабляць яе і будзе жыць на ёй”.