Jeremiah 37:17 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
цар Сэдэкія паслаў і ўзяў яго. І пытаўся ў яго цар у доме сваім таемна і сказаў: "ці няма слова ад Госпада?", Ерамія сказаў: "ёсьць", і сказаў: "ты будзеш аддадзены ў рукі цара Вавілонскага".
Belarusian 2017
І паслаў цар Сэдэцыя, каб прывялі яго, і пытаўся ў яго таемна, у сваім доме, і казаў: «Ці маеш ты слова ад Госпада?» І адказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў: «Ты будзеш выдадзены ў рукі цара Бабілона».
Belarusian Bokun
І паслаў валадар Сэдэкія, і правялі яго, і пытаўся ў яго валадар таемна ў доме сваім, і сказаў: «Ці ты маеш слова ад ГОСПАДА?» І сказаў Ярэмія: «Маю». І сказаў [далей]: «Ты будзеш выдадзены ў руку валадара Бабілонскага».