Jeremiah 40:5 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ён яшчэ не адышоў, сказаў Навузардан: "ідзі да Гадоліі, сына Ахікамавага, сына Сафанавага, якога цар Вавілонскі паставіў над гарадамі Юдэйскімі, і заставайся зь ім сярод народу; альбо ідзі, куды падабаецца табе ісьці". І даў яму начальнік целаахоўцаў прадуктаў і дарунак і адпусьціў яго.
Belarusian 2017
Вярніся да Гадаліі, сына Ахікама, сына Сафана, якога цар Бабілона зрабіў кіраўніком над гарадамі юдэйскімі, і жыві з ім сярод народа, або ідзі туды, куды табе захочацца пайсці». І даў яму кіраўнік целаахоўнікаў харчоў і падарункі і адпусціў яго.
Belarusian Bokun
І калі ён яшчэ не павярнуўся, [сказаў]: «Вярніся да Гедаліі, сына Ахікама, сына Шафана, якога валадар Бабілонскі прызначыў над гарадамі Юды, і жыві з ім сярод народу, або ідзі туды, куды слушна ў вачах тваіх». І даў яму начальнік целаахоўнікаў харчоў і падарункі, і адпусьціў яго.