Jeremiah 46:26 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
і перадам іх у рукі шукальнікам душы іхняй і ў рукі Навухаданосару, цару Вавілонскаму, і ў рукі рабам ягоным; але пасьля таго ён будзе населены, як у ранейшыя дні, кажа Гасподзь.
Belarusian 2017
І Я аддам іх у рукі тых, што цікуюць на іх душу, у рукі Набукаданосара, цара Бабілона, і ў рукі паслугачоў яго, а пасля таго будзе ён абжыты, як у дні старадаўнія, — кажа Госпад. —
Belarusian Bokun
І аддам іх у рукі тых, якія шукаюць душу іхнюю, у рукі Нэвухаднэцара, валадара Бабілонскага, і ў рукі слугаў ягоных, але потым ён будзе абжыты як у дні старадаўнія, кажа ГОСПАД.