Jeremiah 48:2 — Compare Translations
3 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Няма болей славы Маава; у Эсэвоне намышляюць супроць яго ліхое: "хадзем", скасуем яго зь ліку народаў". І ты, Мадмэна, загінеш; меч ідзе сьледам за табою.
Belarusian 2017
Няма больш славы ў Маабе! У Хесебоне задумляюць ліхоту супраць яго: «Хадзем, выгубім яго паміж народаў». Таксама і ты, Мадмен, замоўкнеш, ідзе за табою меч.
Belarusian Bokun
Няма больш славы ў Мааве! У Хешбоне задумляюць ліхоту супраць яго: “Хадзем, выгубім яго спаміж народаў”. Таксама ты, Мадмэн, замоўкнеш, за табою прыйдзе меч.