Jeremiah 6:16 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Так кажа Гасподзь: спынецеся на шляхах вашых і разгледзьце, і распытайце пра шляхі старажытных, дзе шлях добры, і ідзеце па ім, і знойдзеце спакой душам вашым. Але яны сказалі: "ня пойдзем".
Belarusian 2017
Гэта кажа Госпад: «Станьце на дарогах і глядзіце, ды пытайцеся пра даўнейшыя сцежкі, якая дарога добрая, ды ідзіце па ёй, і знойдзеце супакой сэрцам вашым». Але яны сказалі: «Не пойдзем!»
Belarusian Bokun
Гэта кажа ГОСПАД: “Спыніцеся на шляхах, і паглядзіце, і спытайцеся пра сьцежкі старадаўнія, дзе шлях добры, і ідзіце па ім, і знойдзеце супакой душам вашым”. Але яны сказалі: “Ня пойдзем!”