Jeremiah 8:6 — Compare Translations

3 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Я назіраў і слухаў: не гавораць яны праўды, ніхто ня каецца ў сваім бязбожніцтве, ніхто ня кажа: "што я зрабіў"? кожны паварочвае на сваю дарогу, як конь, што кідаецца ў бітву.
Belarusian 2017
Я зважаў і слухаў. Ніхто не гаворыць тое, што добрае, няма нікога, хто б каяўся дзеля ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я зрабіў?” Усе паварочваюць у сваім напрамку, як конь, які шпарка нясецца ў бітве.
Belarusian Bokun
Я зважаў і слухаў. Ніхто не прамаўляе [праўдзіва], няма нікога, хто каецца дзеля ліхоты сваёй, кажучы: “Што ж я нарабіў?” Кожны бяжыць у бегу сваім, як конь, які нясецца ў бітве.