John 1:38 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: што вам трэба? Яны сказалі Яму: Равьві", — што азначае: настаўнік, — дзе жывеш?
Belarusian 2017
Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны сказалі Яму: «Рабі, – што ў перакладзе значыць Настаўнік, – дзе жывеш?»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Езус, павярнуўшыся, убачыў іх, як ішлі за Ім, і спытаўся ў іх: “Што шукаеце?” Яны сказалі Яму: “Раббі, — што значыць Вучыцель, — дзе жывеш?”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ісус жа, аглянуўшыся і ўгледзіўшы, што йдуць за Ім, кажа ім: чаго шукаеце? Яны адказалі Яму: Равві! (г. е. вучыцель) — дзе жывеш?
Belarusian Bokun
Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ідуць за Ім, кажа ім: «Што шукаеце?» Яны ж сказалі Яму: «Раббі, — што перакладаецца Настаўнік, — дзе жывеш?»