John 10:16 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ёсьць у Мяне і іншыя авечкі, якія ня з гэтай кашары, і тых трэба мне прывесьці: і яны пачуюць голас Мой, і будзе адзін статак і адзін Пастыр.
Belarusian 2017
Ды і іншых авечак маю, якія не з гэтай аўчарні, і тых належыць Мне прывесці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Ды і іншыя маю, якія ня з гэтай аўчарні, і тыя мушу прывесьці, і будуць яны слухаць голасу Майго, і станецца адно стада і адзін пастыр.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Маю Я і іншых авечак, што ня з гэтага двара, і гэных трэба Мне прывесьці, каб і Яны пачулі голас Мой. І станецца адно стада і адзін пастыр.
Belarusian Bokun
Маю Я і іншых авечак, якія ня з гэтага двара, і іх Я мушу прывесьці. І яны пачуюць голас Мой, і станецца адзін статак і адзін Пастыр.