John 13:12 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
А калі абмыў ім ногі і надзеў вопратку Сваю, дык, лёгшы зноў, сказаў ім: ці ведаеце, што Я зрабіў вам?
Belarusian 2017
Пасля таго, як памыў ногі іх і апрануў адзенне Сваё, ізноў, узлёгшы пры стале, сказаў ім: «Ці разумееце, што Я вам зрабіў?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Калі затым памыў ногі іхнія і апрануў адзеньне сваё, сеў пры стале і сказаў ім: “Ці разумееце, што Я вам зрабіў?
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Калі-ж абмыў ім ногі і апрануў Сваю вопратку, дык, супачыўшы ізноў, спытаўся: ці ведаеце, што гэта Я зрабіў вам?
Belarusian Bokun
Калі ж Ён абмыў ногі іхнія і ўзяў адзеньне сваё, узьлёгшы ізноў, сказаў ім: «Ці разумееце, што Я зрабіў вам?