John 13:18 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Не пра ўсіх вас кажу: Я ведаю, каго Я абраў. Але хай збудзецца Пісаньне: "той, хто есьць хлеб са Мною, падняў на Мяне пяту сваю".
Belarusian 2017
Не аб усіх вас гавару; Я ведаю, каго выбраў, але каб споўнілася Пісанне: “Нават чалавек, з якім я жыў у супакоі, якому я давяраў, які есць хлеб мой, пяту падняў супраць Мяне”.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Не аб усіх вас гавару. Ведаю Я, каго выбраў, але няхай споўніцца Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Не аб усіх вас гавару. Я ведаю, каго выбраў. Але няхай станецца, што напісана: Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю. (Пс. 40:10)
Belarusian Bokun
Не пра ўсіх вас кажу. Я ведаю тых, каго выбраў, але каб споўнілася Пісаньне: “Той, хто есьць са Мною хлеб, падняў на Мяне пяту сваю”.