John 15:4 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
заставайцеся ўва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа радзіць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі ня будзеце ўва Мне.
Belarusian 2017
Заставайцеся ўва Мне, і Я – у вас. Як галінка не можа прыносіць плод сама з сябе, калі не застанецца на вінаграднай лазе, так і вы, калі не застанецеся ўва Мне.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Будзьце ў-ва Мне, і Я — у вас. Як галінка ня можа пладаваць сама з сябе, калі ня будзе на вінаградным ушчэпе, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мне.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Будзьце-ж у-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі ня будзеце ў-ва Мне.
Belarusian Bokun
Заставайцеся ў-ва Мне, і Я ў вас. Як галіна ня можа даваць плоду сама сабою, калі ня будзе на лазе, так і вы, калі не застанецеся ў-ва Мне.