John 16:17 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Тут некаторыя вучні Ягоныя сказалі адзін аднаму: што гэта Ён кажа нам: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне", і зноў "неўзабаве ўбачыце Мяне", і: "Я іду да Айца"?
Belarusian 2017
Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: «Што гэта значыць, што Ён нам кажа: “Яшчэ крыху, і ўжо не ўбачыце Мяне, і потым яшчэ крыху, і ўбачыце Мяне”, і “Я іду да Айца”»?
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык некаторыя з вучняў гаварылі між сабой: “Што гэта значыць, што Ён нам кажа: “Яшчэ крыху, і ня будзеце Мяне бачыць, ды зноў небавам, будзеце аглядаць Мяне”, і што значыць: “Іду да Айца”?”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I гаварылі некаторыя з вучняў Яго паміж сабою: што гэта Ён гаворыць нам: хутка ня будзеце бачыць Мяне і зноў хутка ўгледзіце Мяне, дый: Я йду да Айца?
Belarusian Bokun
Тады гаварылі некаторыя з вучняў Ягоных паміж сабою: «Што гэта Ён кажа нам: “Крыху, і ня будзеце бачыць Мяне, і зноў крыху, і ўгледзіце Мяне”, і: “Я да Айца іду”?»