John 16:29 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Вучні Ягоныя сказалі Яму: вось цяпер Ты проста гаворыш і прытчы ня кажаш ніякай;
Belarusian 2017
Кажуць Яму вучні Яго: «Вось, цяпер адкрыта гаворыш ды ніякай прыпавесці не расказваеш.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сказалі Яму вучні Ягоныя: “Цяпер вось адкрыта гаворыш ды ніякай прыповесьці не расказваеш.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Вучні Яго сказалі Яму: вось Ты цяпер проста гаворыш і прыповесьці ня кажаш ніводнае.
Belarusian Bokun
Кажуць Яму вучні Ягоныя: «Вось, Ты цяпер адкрыта гаворыш і прыказкі аніякай не кажаш.