John 18:26 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Адзін з рабоў першасьвятаровых, родзіч таго, якому Пётр адсек вуха, кажа: ці не цябе бачыў я зь Ім у садзе?
Belarusian 2017
Дык адзін з паслугачоў першасвятара, сваяк таго, якому Пётра адсёк вуха, кажа яму: «Ці ж я цябе не бачыў з Ім у садзе?»
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык адзін са слугаў першасьвятара, сваяк таго, катораму Пётар адсёк вуха, сказаў яму: “Ці ж я цябе ня бачыў з Ім у садзе?”
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Кажа адзін із слуг архірэйскіх, сваяк таго, якому Пётр адсек вуха: ці-ж ня бачыў я цябе з Ім у садзе?
Belarusian Bokun
Кажа адзін са слугаў першасьвятара, сваяк таго, якому Пётар адсек вуха: «Ці ж ня бачыў я цябе з Ім у садзе?»