John 18:36 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Ісус адказваў: Царства Маё не ад сьвету гэтага; калі б ад сьвету гэтага было Царства Маё, дык слугі Мае заступіліся б за Мяне, каб Я ня быў аддадзены Юдэям; але цяпер Маё Царства не адгэтуль.
Belarusian 2017
Адказаў Ісус: «Маё Валадарства не з гэтага свету; каб Маё Валадарства было з гэтага свету, паслугачы Мае ваявалі б, каб не быў Я выдадзены юдэям; але Валадарства Маё цяпер не адгэтуль».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Адказаў Езус: “Маё каралеўства ня з гэтага сьвету. Бо каб Маё каралеўства было з гэтага сьвету, слугі Мае ваявалі б пэўне, каб ня быў Я выдадзены Юдэям. Але каралеўства Маё цяпер не адгэтуль”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Ісус адказаў: Царства Маё ня з гэтага сьвету; калі-б з гэтага сьвету было царства Маё, то слугі Маі бароліся бы, каб Жыды ня выдалі Мяне. Але царства Маё ня згэтуль.
Belarusian Bokun
Адказаў Ісус: «Валадарства Маё ня з гэтага сьвету. Калі б з гэтага сьвету было Валадарства Маё, паслугачы Мае змагаліся б, каб Я ня быў выдадзены Юдэям. Цяпер жа Валадарства Маё ня згэтуль».