John 18:37 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пілат сказаў Яму: значыцца, Ты Цар? Ісус адказваў: ты кажаш, што Я Цар; Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб засьведчыць ісьціну; кожны, хто ад ісьціны, слухае голасу Майго.
Belarusian 2017
Сказаў Яму тады Пілат: «Дык Ты – Цар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я – Цар. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сведчыць аб праўдзе; кожны, хто з праўды, слухае голас Мой».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сказаў Яму тады Пілат: “Дык Ты — Кароль?” Адказаў Езус: “Ты кажаш, што Я — Кароль. Я на тое нарадзіўся ды на тое прыйшоў на свет, каб сьведчыць аб праўдзе. Кожны, хто з праўды, слухае голасу Майго”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Пілат сказаў Яму: дык Ты Цар? Ісус адказаў: ты кажаш, што Я цар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў на сьвет, каб сьведчыць аб праўдзе. Кожын, хто ад праўды, слухае голасу Майго.
Belarusian Bokun
Тады сказаў Яму Пілат: «Дык Ты Валадар?» Адказаў Ісус: «Ты кажаш, што Я — Валадар. Я на тое нарадзіўся і на тое прыйшоў у сьвет, каб сьведчыць пра праўду. Усякі, хто з праўды, слухае голас Мой».