John 19:24 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І вось сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем на яго жэрабя, чый будзе; — хай збудзецца сказанае ў Пісаньні: "падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя". Так учынілі воіны.
Belarusian 2017
Дык сказалі яны адзін аднаму: «Не будзем раздзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй мае быць», каб споўнілася Пісанне, якое кажа: «Адзенне Маё падзялілі між сабою, а на вопратку Маю кінулі жэрабя». Так і зрабілі жаўнеры.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык казалі яны адзін другому: “Ня будзем разьдзіраць яе, але кіньма жэрабя, чыёй мае быць”, каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: “Падзялілі між сабой адзеньне Маё, а аб сукню Маю кідалі жэрабя”. Так і зрабілі жаўнеры.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
дык сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем жэрабе: чый будзе; каб збылося сказанае ў Пісаньні: Падзялілі адзежу Маю між сабою і аб вопратку Маю жэрабе кідалі. Так і ўчынілі жаўнеры. (Пс 21:19)
Belarusian Bokun
Тады сказалі яны адзін аднаму: «Ня будзем разьдзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй яна будзе»; каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Падзялілі адзеньне Маё між сабою і пра шату Маю кідалі жэрабе». Так і ўчынілі жаўнеры.