John 19:38 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зьняў Цела Ісусава.
Belarusian 2017
Пасля таго Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але скрытым дзеля страху перад юдэямі, прасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык прыйшоў ён і ўзяў цела Ісуса.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Пасьля таго Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Езуса, але скрыты дзеля страху перад Юдэямі, прасіў Пілата, каб узяць цела Езуса. І Пілат дазволіў. Дык прыйшоў ён і ўзяў цела Яго.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі (ён быў вучнем Ісуса, але тайным дзеля страху перад жыдамі) папрасіў Пілата зьняць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Дык пайшоў і зьняў цела Ісуса.
Belarusian Bokun
Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, які быў вучнем Ісуса, але патаемным дзеля страху перад Юдэямі, папрасіў Пілата, каб узяць цела Ісуса; і Пілат дазволіў. Тады ён прыйшоў і ўзяў цела Ісуса.