John 19:6 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Калі ж убачылі Яго першасьвятары і служкі, дык закрычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: вазьмеце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знаходжу ў Ім віны.
Belarusian 2017
Дык калі Яго ўбачылі першасвятары і паслугачы, закрычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй!» Кажа ім Пілат: «Вазьміце вы Яго ды ўкрыжуйце, бо я ў Ім не знаходжу віны».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дык калі Яго ўбачылі першасьвятары і іх слугі, дык закрычалі: “Укрыжуй, укрыжуй Яго!” Кажа ім Пілат: “Вазьміце вы Яго ды ўкрыжуйце, бо я ў Ім не знаходжу віны”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Як убачылі Яго архірэі і слугі іх, дык пачалі крычэць, кажучы: распні, распні Яго! Пілат кажа ім: вазьмеце Яго і ўкрыжуйце вы, бо я не знаходжу ў Ім ніякае віны.
Belarusian Bokun
Калі ж убачылі Яго першасьвятары і паслугачы, дык закрычалі, кажучы: «Укрыжуй, укрыжуй!» Кажа ім Пілат: «Вазьміце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знайшоў ў Ім віны».