John 2:15 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І зрабіўшы бізун зь вяровак, выгнаў з храма ўсіх, і авечак і валоў таксама, і грошы ў мяняйлаў рассыпаў, а сталы іхнія абярнуў;
Belarusian 2017
І, зрабіўшы з вяровак біч, павыганяў усіх са святыні, таксама авечак і валоў, і грошы мянялаў рассыпаў і сталы перакуліў;
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І, зрабіўшы з вяровак біч, павыганяў усіх са сьвятыні, таксама авечак і валоў, і грошы мяняльнікаў рассыпаў і сталы павыварочваў;
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I, зрабіўшы біч з вяровак, выгнаў з царквы ўсіх, такжа й авец і валоў, ды грошы мянялам рассыпаў і сталы іх абярнуў;
Belarusian Bokun
І, зрабіўшы біч з вяровак, Ён выгнаў са сьвятыні ўсіх, а таксама авечак і валоў, і грошы мянялам рассыпаў, і сталы іх абярнуў;