John 20:25 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Другія вучні сказалі яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках у Яго ранаў ад цьвікоў, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў, і ня ўкладу рукі маёй у рэбры Ягоныя, не паверу.
Belarusian 2017
Казалі яму іншыя вучні: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі не ўбачу ран ад цвікоў на руках Яго, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цвікоў, і не ўкладу сваёй рукі ў бок Яго, не ўверу».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сказалі яму іншыя вучні: “Мы бачылі Госпада”. А ён сказаў ім: “Калі ня ўбачу ранаў ад цьвікоў на руках Ягоных, і не ўкладу пальца майго ў раны ад цьвікоў і не ўкладу сваёй рукі ў бок Ягоны, ня ўверу”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Другія вучні сказалі Яму: мы бачылі Госпада. Але ён сказаў ім: калі ня ўбачу на руках Яго ранаў ад цьвякоў і не уткну пальца Майго ў раны ад цьвякоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Яго, не паверу.
Belarusian Bokun
Іншыя вучні тады сказалі яму: «Мы бачылі Госпада». А ён сказаў ім: «Калі ня ўбачу на руках Ягоных ранаў ад цьвікоў і не ўткну пальца майго ў раны ад цьвікоў, і не ўлажу рукі маёй у бок Ягоны, не паверу».