John 21:17 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Кажа яму трэці раз: Сымоне Ёнін! ці любіш ты Мяне? Пётр замаркоціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: "ці любіш Мяне?" і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе. Ісус кажа яму: пасьві авечкі Мае;
Belarusian 2017
І кажа яму ў трэці раз: «Сімон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?» Засмуціўся Пётра, што ўжо ў трэці раз сказаў яму: «Ці любіш ты Мяне?», дык кажа Яму: «Госпадзе, Ты ўсё ведаеш. Ты разумееш, што я люблю Цябе». Кажа яму: «Пасі авечак Маіх.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
І пытаецца ў яго трэці раз: “Сымон Ёнаў, ці любіш ты Мяне?” Засмуціўся Пётар, што ўжо трэці раз пытаецца ў яго: “Ці любіш ты Мяне?”, дык сказаў Езусу: “Госпадзе, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Кажа яму Езус: “Пасі авечкі Мае”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
I кажа яму трэці раз: Сымон Іонін! Ці любіш ты Мяне? Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў Яго: ці любіш ты Мяне? і сказаў Яму: Госпадзе! Ты ўсё ведаеш; Ты ведаеш, што я люблю Цябе! Ісус кажа яму: пасі авечкі Мае!
Belarusian Bokun
Кажа яму трэці раз: «Сымон Ёнін, ці сябруеш ты са Мною?» Засмуціўся Пётар, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці сябруеш ты са Мною?», і сказаў Яму: «Госпадзе! Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я сябрую з Табою!» Кажа яму Ісус: «Пасьві авечкі Мае.