John 21:18 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
праўду, праўду кажу табе: калі ты быў малады, дык апаясваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а калі састарышся, дык выцягнеш рукі твае, і другі апаяша цябе і павядзе, куды ня хочаш.
Belarusian 2017
Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў малады, падпяразваўся сам і хадзіў, куды сам хацеў, а як састарэеш, выцягнеш рукі твае ды хто іншы цябе падпяража і павядзе туды, куды ты не хочаш».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Калі ты быў малады, падпаясваўся сам і хадзіў, дзе хацеў, а як састарэеш, выцягнеш рукі твае, ды хто іншы цябе падпаяша, і павядзе туды, куды ты не захочаш”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Запраўды, запраўды кажу табе: калі ты быў малады, дык падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як састарэеш, то выцягнеш рукі твае, і другі цябе падперажэ і павядзе, куды ня схочаш.
Belarusian Bokun
Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў малады, дык падпаясваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а як састарэеш, выцягнеш рукі твае, і другі цябе падпаяша і павядзе, куды ня хочаш».