John 3:11 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Праўду, праўду кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, а вы сьведчаньня нашага ня прымаеце;
Belarusian 2017
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым тое, што ведаем, і сведчым пра тое, што Мы бачылі, але сведчання Нашага не прымаеце.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы кажам тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што мы бачылі, але сьведчаньня нашага не прыймаеце.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Запраўды, запраўды кажу табе: Мы гаворым аб тым, што ведаем, і сьведчым аб тым, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага ня прыймаеце;
Belarusian Bokun
Сапраўды, сапраўды кажу табе: Мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, і вы сьведчаньня Нашага не прыймаеце.