John 4:36 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
хто жне, дастае ўзнагароду і зьбірае плод у жыцьцё вечнае, так што і сейбіт і жнец разам радавацца будуць;
Belarusian 2017
Ужо жнец атрымоўвае плату і збірае плод на жыццё вечнае, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Той, хто жне, атрымоўвае заплату і сабірае плён на жыцьцё вечнае, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Хто жне, дастае плату і зьбірае плён дзеля жыцьця вечнага, каб і жнец і сявец разам радаваліся.
Belarusian Bokun
Хто жне, атрымлівае плату і зьбірае плён дзеля жыцьця вечнага, каб і сейбіт, і жнец разам радаваліся.