John 4:42 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
а жанчыне той казалі: ужо не па тваіх казанях веруем, бо самі чулі і ўведалі, што сапраўды Збаўца сьвету, Хрыстос.
Belarusian 2017
Жанчыне ж казалі: «Ужо не дзеля твайго аповеду верым; але дзеля таго, што пачулі і ведаем, што Ён – сапраўды Збаўца свету, Хрыстос».
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Жанчыне ж казалі: “Ужо не дзеля твайго расказу верым, але дзеля таго, што чулі і пераканаліся, што Ён — праўдзівы Збаўца сьвету”.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
а жанчыне гэтай казалі: ўжо не дзеля тваіх гутарак верым, бо самы чулі і даведаліся, што гэта праўдзівы Збаўца сьвету — Хрыстос.
Belarusian Bokun
А жанчыне гэтай казалі: «Ужо ня дзеля твайго аповеду верым, бо мы самі чулі і даведаліся, што гэта праўдзіва Збаўца сьвету, Хрыстос».