John 5:18 — Compare Translations
5 translations compared side by side
Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
І яшчэ больш намышлялі забіць Яго Юдэі за тое, што Ён ня толькі парушаў суботу, але і Айцом Сваім называў Бога, робячы Сябе роўным Богу.
Belarusian 2017
Дзеля таго тым больш шукалі юдэі, як забіць Яго, бо Ён не толькі парушаў суботу, але і Бога называў Айцом Сваім, раўняючы сябе з Богам.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Дзеля таго тым больш думалі Юдэі, як забіць Езуса, бо ня толькі парушаў суботу, але і Бога называў Айцом сваім, раўнуючыся Богу.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
За гэта яшчэ больш шукалі Жыды, якбы забіць Яго, што Ён ня толькі ломіць суботу, але і Айцом Сваім заве Бога, раўняючы Сябе да Бога.
Belarusian Bokun
Дзеля гэтага Юдэі яшчэ больш шукалі, каб забіць Яго, бо Ён ня толькі парушаў суботу, але і Айцом Сваім называў Бога, робячы Сябе роўным Богу.