John 5:30 — Compare Translations

5 translations compared side by side

Belarusian (Пераклад В. Сёмухі)
Я нічога не магу тварыць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой справядлівы, бо ня шукаю Маёй волі, а волі Айца, Які паслаў Мяне.
Belarusian 2017
Сам ад Сябе Я нічога не магу рабіць; суджу так, як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мяне Айца.
Belarusian Bible (CHNT) 1999
Сам ад сябе нічога не магу рабіць. Суджу так, як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Маёй волі, але волі Таго, хто Мяне паслаў.
Belarusian Bible Maley (© 1931, 1948; у 1985, 1991 Унесены Праўкі)
Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе; як чую, так і суджу, і суд Мой праўдзівы, бо ня шукаю Маёй волі, але волі паслаўшага Мяне Айца.
Belarusian Bokun
Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой праведны, бо Я не шукаю Маёй волі, але волі Айца, Які паслаў Мяне.